11–12 мая 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна» адбыліся комплексныя выязныя заняткі «Рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні вучэбным прадметам “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”».

Метадычная і арганізацыйная падтрымка комплекснага выязнога занятку забяспечвалася ўпраўленнем дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Акадэміі адукацыі і Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, вучэбна-метадычных кабінетаў (цэнтраў), настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У рамках мерапрыемства з установачнай лекцыяй па тэме «Рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні мове і літаратуры» выступіла Чахлова Т.Ф., метадыст упраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі».

2026 05 13 2026 05 13 2026 05 13 2026 05 13 2026 05 13

Свой вопыт у фармаце адкрытага ўрока па тэме «Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы» прадставіла Мялешка Ірына Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна».

Педагагічныя работнікі прынялі ўдзел у майстар-класе «Вучыць – дык з падыходам, або Рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу на ўроках беларускай мовы (на прыкладзе раздзела “Прыметнік”)», прапанаваным настаўнікам беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 41 імя А.М. Кузняцова г. Гродна» Лойшай Таццянай Віктараўнай.

2026 05 13 2026 05 13 2026 05 13 2026 05 13

З вопытам работы медыяцэнтра гімназіі «МедыяІдэя на 10» удзельнікаў мерапрыемства пазнаёміла настаўнік-метадыст Гальвіна Ірына Уладзіміраўна, якая прадэманстравала значнасць сучасных лічбавых інструментаў пры індывідуальным навучанні на ўроках мовы.

Удзельнікі комплекснага выязнога занятку наведалі гімназічны музей «Беларусь непакорная» і зрабілі выснову, што яго дзейнасць з’яўляецца адным з эфектыўных сродкаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Педагагічныя работнікі адзначылі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення комплекснага выязнога занятку, важнасць і актуальнасць тэмы. Матэрыялы мерапрыемства будуць размешчаны на сайце Акадэміі адукацыі.

2026 05 13